Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

09.11.18

Наведванне старажытнага Лідскага замка

Падчас асенніх канікулаў вучні 6А, 6Б і 7А класаў наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Гродзеншчыны – горад Ліду. Галоўнай мэтай паездкі стала наведванне старажытнага Лідскага замка, закладзенага Вялікім князем Гедымінам у 1323 годзе.

Вучні шмат даведаліся пра гісторыю гэтага замка, наведалі баявую галерэю, а таксама экспазіцыю ў яго паўночна-ўсходняй вежы. Адчулі атмасферу Сярэднявечча, даведаліся пра асаблівасці будаўніцтва замка, пра жыцце магнатаў Гедыміна, Вітаўта, Ягайлы, пра паляванне на дзікіх звяроў і шмат чаго іншага.

Самі пабывалі ў ролі князя і ягонай жонкі, прымералі княскую карону і адчулі яе цяжар.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у квесце па матывах Сярэднявечча, у выніку чаго доблесныя рыцары і прыгожыя дамы атрымалі граматы, 

Паездка працягнулася аглядавай экскурсіяй па сучаснай Лідзе – прыгожым і дагледжаным горадзе. Вучні шчыра падзякавалі экскурсаводу за яе цікавае апавяданне пра гістарычнае мінулае і сучаснасць горада.

Пасля заканчэння “культурнай” праграмы вучні наведалі гандлёвы цэнтр, цудоўна паабедалі ў піцэрыі. Усе прыехалі дадому радасныя і шчаслівыя, бо падчас прыбывання ў Лідзе  ярка свяціла сонейка і было цёпла неяк па-вясенняму!!!


Кл. кіраўнік 6Б Таццяна Бераснева

Раздзелы сайта