Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

28.11.18

“Трыпціх” урокаў па тэме “Мая прафесія. Ініцыятыва.Творчасць”

23 лістапада ў 8 “Б” класе прайшоў адкрыты ўрок па тэме “Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”.

Гэта другі ўрок з “трыпціха” ўрокаў па тэме “Мая прафесія. Ініцыятыва.Творчасць”. Серыя ўрокаў накіравана на развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў, творчых ініцыятыў вучняў сродкамі інтэрактыўнага навучання.

На першым уроку вучні індывідуальна перакладалі тэкст, дзе расказвалася аб прафесіях найбольш запатрабаваных у наш час. Затым вучні былі аб’яднаны ў групы з мэтай карэкціроўкі канкрэтнага тэксту. Штуршком да дзейнасці на другім уроку сталі словы знакамітага бізнесмена Чарльза Кетэрынга:“ “Я цікаўлюся сваім будучым, таму што хачу правесці ў ім усё жыццё”. Вучні былі аб’яднаны ў новыя групы, дзе два прадстаўнікі з папярэдніх груп інфармавалі аб раней разгледжанай прафесіі аднакласнікаў (метад пераккрыжаваных груп). На ўроку вучні не толькі пісалі і гаварылі аб прафесіях, але і самі змаглі праявіць сябе ў ролі настаўніка-трэнера, рэдактара, лінгвіста, аналітыка. Васьмікласнікі прыйшлі да высновы, што найбольш папулярная прафесія -  спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях.  Ініцыятыўная група, якая апытала 32 вучні 8-ых класаў, паведаміла, што большая колькасць гімназістаў-васьмікласнікаў бачаць сябе ў ролі ўрачоў.  Трэці ўрок будзе накіраваны на замацаванне ведаў па тэме пры дапамозе метаду  “Дыялог з пісьменнікамі”.

 Педагагічны вопыт паказвае, што інтэрактыўнае навучанне развівае камунікатыўныя ўменні і навыкі, дапамагае ўстанаўленню эмацыянальных кантактаў паміж вучнямі; вырашае інфармацыйную задачу, паколькі забяспечвае навучэнцаў неабходнай інфармацыяй, без якой немагчыма рэалізоўваць сумесную дзейнасць; развівае агульнавучэбныя ўменні і навыкі (аналіз, сінтэз, пастаноўка мэт і інш), г.з. забяспечвае рашэнне навучальных і развіваючых задач; забяспечвае рашэнне выхаваўчых задач, паколькі прывучае і вучыць працаваць у камандзе, прыслухоўвацца да чужога меркавання.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяўго Н.Ф.

Раздзелы сайта