Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

12.12.18

Сёння адбылася пастаноўка свята "Багач"

Уздельнікі аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" прадставілі сёння на суд гледачоў сваю першую работу - пастаноўку беларускага абрадавага свята "Багач".

На сцэне нашай гімназіі адбывалася тэатралізаванае дзеянне, сцэнарый якога напісаны ў лепшых народных традыцыях. Багаты лексічны матэрыял акторы ўжывалі натуральна, упэўнена, прафесійна. Дзеці цудоўна валодалі сваімі ролямі. Гледачы пачулі сёння жывое беларускае слова, сталі сведкамі яркіх танцавальных нумароў, пачаставаліся хатнім хлебам.

Болей фота ТУТ.

Асабліва прыемна было назіраць за акцёрамі іх родным, якія таксама прысутнічалі на свяце. 

Дзякуем усім гасцям! Свята ўдалося!

Гардзей А.В., кіраўнік аб'яднання "Спадчына",

Макаед Ю.У., харэограф

Раздзелы сайта