Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

18.03.19

Адбылося фальклорнае свята "Вясёлая Масленіца"

16 сакавіка 2019 года ў нашай гімназіі адбылося фальклорна-спартыўнае свята "Вясёлая Масленіца". Вучні 3 "В" і 4 "Б" класаў даведаліся што такое Масленіца, адкуль такая смачная назва ў гэтага свята, і якія беларускія народныя павер'і і звычаі звязаны з ёй.

Вядучыя - удзельнікі гуртка "Спадчына" - навучылі прысутных гуляць у беларускія дзіцячыя гульні "Гарлачык", "Блін гарыць", "Змяя", "Хто хутчэй адвязе бабулю на бліны", "Дзядуля-ражок", "У мядзведзя у бары".

Заўзятымі балельшчыкамі сталі бацькі ўдзельнікаў. А самыя актыўныя з іх, нават, прымалі ўдзел у гульнях.

Такія святы садзейнічаюць умацаванню сяброўскіх адносінаў у класных калектывах, а таксама спрыяюць выхаванню пачуццяў узаемапавагі, узаемадапамогі. 

Больш фотаздымкаў ТУТ.

Болей пра дзейнасць гуртка "Спадчына" ТУТ.

кіраўнік гуртка "Спадчына" Гардзей А.В.

Раздзелы сайта