Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

28.01.16

Флэшмоб "Робім ляльку-абярэг разам"

Спакон вякоў, калі ў беларускай сям'і нараджалася дзіця, з кашулі маці ці бацькі адразалі кавалак і рабілі з яго ляльку-берагіню. Абярэг клалі ў калыску да малога, каб ахоўваў дзіця ад злых вачэй.

У межах штогадовага тыдня роднай мовы навучэнцы 5 і 7 класаў нашай гімназіі правялі флэшмоб "Робім ляльку-абярэг разам". Пад кіраўніцтвам настаўніка абслугоўваючай працы Святланы Уладзіміраўны Хворык, дзяўчата весела спавівалі маленькіх ляляк. 

Удзельнічаючы ў такога роду мерапрыемствах, гімназісты ствараюць творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і, такім чынам, далучаюцца да самабытнага беларускага этнасу.

Раздзелы сайта