Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

"Спадчына"

Асноўная мэта выкладання курса "Спадчына" ў гімназіі – фарміраванне самасвядомасці   ỹ   вучняỹ   праз   вывучэнне   культурнай   спадчыны   беларусаỹ.

Перад грамадствам на працягу ỹсяго развіцця стаяла праблема ỹзбагачэння інтэлектуальнага патэнцыялу, захаванне бацькаỹшчыны, яе вытокаỹ і здабыткаỹ. Прапанаваная праграма ỹяỹляе сабой інтэраваны курс фальклора і этнаграфіі, мастацтвазнаỹства і традыцыйнай культуры.

Мэта  увядзення  інтэграваных заняткау па інтарэсах для школьнікаў “Спадчына”  -   далучэнне дзяцей  да  самабытнай культуры свайго народа, адраджэнне эстэтычнага густу вучняỹ, развіццё іх прыродных схільнасцей і задаткаỹ. А гэтага можна дасягнуць і праз курс заняткаỹ, якія накіраваны на спасціжэнне   вучнямі народнага духу, праз пазнанне сябе як часткі народа Беларусі.

Фальклорна-спартыўнае свята "Вясёлая Масленіца"

16 сакавіка 2019 года ў нашай гімназіі адбылося фальклорна-спартыўнае свята "Вясёлая Масленіца". Вучні 3 "В" і 4 "Б" класаў даведаліся што такое Масленіца, адкуль такая смачная назва ў гэтага свята, і якія беларускія народныя павер'і і звычаі звязаны з ёй.

Вядучыя - удзельнікі гуртка "Спадчына" - навучылі прысутных гуляць у беларускія дзіцячыя гульні "Гарлачык", "Блін гарыць", "Змяя", "Хто хутчэй адвязе бабулю на бліны", "Дзядуля-ражок", "У мядзведзя у бары".

Заўзятымі балельшчыкамі сталі бацькі ўдзельнікаў. А самыя актыўныя з іх нават прымалі ўдзел у гульнях.

Такія святы садзейнічаюць умацаванню сяброўскіх адносінаў у класных калектывах, а таксама спрыяюць выхаванню пачуццяў узаемапавагі, узаемадапамогі. 

Больш фотаздымкаў ТУТ.

Інтэграваны курс “Спадчына” грунтуецца на прынцыпе гістарызма, які дае магчымасць разглядаць беларускі этнас у яго залежнасці ад земляробчага календара ў гістарычным развіцці, аб’ядноўваючы мінулае і сённяшні дзень беларусаў. А раздзел "Геральдыка беларускіх гарадоў" адначасова знаёміць вучняў з некалькімі роднаснымі навукамі: гісторыяй, геральдыкай, тапанімікай. 

На занятках малодшай групы 28 снежня навучэнцы рыхтавалі святочныя віншаванні для сяброў. На наступны год дзеці жадалі ўсім здароўя, шчасця, добрых сяброў і цудоўнага настрою. 

Сёння адбылася пастаноўка свята "Багач"

Уздельнікі аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" прадставілі сёння на суд гледачоў сваю першую работу - пастаноўку беларускага абрадавага свята "Багач".

На сцэне нашай гімназіі адбывалася тэатралізаванае дзеянне, сцэнарый якога напісаны ў лепшых народных традыцыях. Багаты лексічны матэрыял акторы ўжывалі натуральна, упэўнена, прафесійна. Дзеці цудоўна валодалі сваімі ролямі. Гледачы пачулі сёння жывое беларускае слова, сталі сведкамі яркіх танцавальных нумароў, пачаставаліся хатнім хлебам.

Болей фота ТУТ.

Асабліва прыемна было назіраць за акцёрамі іх родным, якія таксама прысутнічалі на свяце. 

Дзякуем усім гасцям! Свята ўдалося!

Гардзей А.В., кіраўнік аб'яднання "Спадчына",

Макаед Ю.У., харэограф

А што вы ведаеце пра старажытную мову прасветаў, якая называецца Зараніца? А ўдзельнікі гуртка "Спадчына" ведаюць пра гэты славянскі алфавіт. Яшчэ яны раскажуць вам і пра значэнне гэтай з'явы, і пра самыя частыя спосабы і метады выкарыстання яе ў паўсядзённым жыцці.

Колькі эпітэтаў можна падабраць да слова "восень"? Удзельнікі гуртка "Спадчына" адкажуць вам: бясконца многа. Яна і прыгожая, і даждлівая, і паветраная, і чароўная, і многа яшчэ якая. На занятках мы паспяваем і мову родную вывучаць, і аплікацыю змайстраваць, і гульню наладзіць. Запрашаем на нашы заняткі!

Раздзелы сайта