На канікулах мы, вучні 5 "А" і 5 "Б" класаў, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Гэта экскурсія дала нам магчымасць больш даведацца пра гісторыю роднага краю, убачыць цікавыя экспанаты.

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - гэта помнік тых страшных часоў, сведчанне адвагі і патрыятызму людзей, якія змагаліся за Радзіму. У музеі налічваецца больш за восем тысяч экспанатаў. Мы ўбачылі экспазіцыі, прысвечаныя даваеннаму часу, пачатку і працягу Вялікай Айчыннай вайны, абарончым баям у Беларусі, бітве пад Масквой, Сталинградскай бітве. У асобных залах размяшчаюцца экспанаты, якія сведчаць пра нацысцкую акупацыю і партзанскую барацьбу супраць захопнікаў. Акрамя таго, у музеі прадстаўленны арыгіналы ваеннай формы. Мы пазнаеміліся з баявой тэхнікай і ўзбраеннем: легендарным танкам Т-34, знакамітай ‘Кацюшай’, ваенным самалётам ЛІ-2 і інш.

У вялікай Зале Перамогі з празрыстым дахам на сценах ўвекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза, пералічаны воінскія фарміраванні, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.

Экскурсія ў музей была вельмі пазнавальнай. Мы даведаліся шмат новага і цікавага пра жыццё людзей у гады вайны, набылі сувеніры на памяць.

Мы раім усім абавязкова наведаць гэты музей!
Падрыхтаваў Кірыл Ласоўскі, вучань 5 Б класа
Бераснева Т.В., Аляхно С.Л., класныя кіраўнікі