Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВСЕ НОВОСТИ

15.02.2020

Гарадскі фестываль культур «WAW-тур»

14 лютага вучні гімназіі ўдзельнічалі ў гарадскім фестывалі культур «WAW-тур» (Wandering around the World), які праходзіў у сярэдняй школе №7 г.Баранавічы.

У фестывалі прымалі ўдзел шэсць каманд баранавіцкіх школьнікаў і выкладчыкаў гімназіі №4, сярэдніх школ №3, №7, №14, №21, польскага клуба, а запрошанымі гасцямі былі прадстаўнікі з БарДУ, Інстытута Канфуцыя пры Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, эколага-краязнаўчага грамадскага аб'яднання «Неруш» і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. В. Таўлая.

Вучні з беларускамоўнага класа падрыхтавалі займальную праграму для гульні “Па краінах і кантынентах”. Госці адгадвалі загадкі, складалі словы, зрабілі беларускую ляльку-абярэг, не толькі паспрабавалі журавіны ў шакаладзе, але і даведаліся аб карысці гэтых ягад для здароўя. Атмасферу спагады і гасціннасці змаглі стварыць вядучыя Лісок Аліса і Акудовіч Вікторыя.

Малашчанка Ядвіга і Лісок Аліса прадставілі гледачам літаратурна-музычную кампазіцыю на канцэрце “Я малюю гэты свет”. Выступленне бало сапраўды выдатным!

Акрамя гэтага, вучні прынялі ўдзел у майстар-класе “Гэты знаёмы і незнаёмы Кітай”, на якім усіх жадаючых навучылі пісаць кітайскія іерогліфы, выразаць кітайскія ліхтарыкі з паперы і размалёўваць маскі кітайскага дракона.

Сапраўды вясёлае і сучаснае мерапрыемства для тых, хто цікавіцца мовамі, гісторыяй і культурай іншых краін свету.

Больш фота

Разделы сайта