Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры (2019 год)

У гімназіі працягваецца тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Гэты дзень быў прысвечаны беларускім звычаям і традыцыям, а таксама добраму настрою, творчасці.

Серада выдалася па-сапраўднаму вясёлая і насычаная. Зранку ў фае гімназіі распачаў сваю дзейнасць “Горад майстроў”. Вучні 9 “Б“ класа правялі майстар-клас па вырабе сувенірных свечак, папяровых птушак-вяснянак, лялек-абярэгаў, медальёнаў. Майстры расказалі аб беларускім арнаменце, пазнаёмілі з гісторыяй стварэння беларускай лялькі. Настрой настаўнікам і вучням падымала беларуская полька.

 

 

У 5 “В” класе прайшоў урок з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання. Дзяўго Наталля Фёдараўна пазнаёміла вучняў з абрадамі вясенняга свята Саракі.

На ўроку вучні змаглі не толькі замацаваць веды па тэме “Правапіс у, ў”, але і папрактыкавацца ў спевах песень-вяснянак, пазнаёміліся з тым, як рабіць папяровых жаваранкаў. У канцы ўрока вучні парадавалі настаўніка вуснымі апісанннямі малюнкаў птушак. Безумоўна, усе мы чакаем цёплых вясенніх дзянькоў!

Дзяўго Н.Ф.

Разделы сайта