
З мэтай папулярызацыі чытацкай актыўнасці ў бібліятэцы гімназіі №4 без перапынку дзейнічае кніжная выстава пад назвай "Заходзь і чытай!". Для навучэнцаў пачатковай і сярэдняй школы падабраны цікавыя кнігі розных жанраў, а таксама часопісы. Дзеці з задавальненнем наведваюць нашу бібліятэку.