Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

НАВІНЫ

25.01.16

Як у гімназіі праводзяць “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.

Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх.

 
Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская  мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! 

На жаль, сучасная гарадская сям’я не з’яўляецца ні носьбітам, ні захавальнікам беларускай мовы, культуры. Менавіта школа прызвана адрадзіць лепшыя традыцыі народнай педагогікі беларусаў.

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы, якія гучаць не толькі на ўроках мовы і літаратуры, але і ў час выхаваўчых мерапрыемстваў.

Асноўная задача “Тыдня беларускай мовы і літаратуры”- пазнаёміць вучняў з нацыянальнай культурай , фарміраваць ў іх актыўную сацыяльную пазіцыю. З гэтай мэтай праводзім знаёмства  з народнымі святамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, развіваем цікавасць да культурнай і гістарычнай спадчыны, народных традыцый, анкетуем бацькоў, праводзім кансультацыі, віктарыны, конкурсы, гутаркі, развучваем беларускія народныя песні, гульні, забаўлянкі.

Згадзіцеся, што фарміраваць беларускае маўленне дзяцей якасна можа толькі настаўнік, які сам любіць мову і ўмее на ёй размаўляць. Мова настаўнiка — адна з асноўных крынiц развiцця мовы школьніка. Таму на працягу навучальнага года мы праводзім розныя формы метадычнай адукацыі: кансультацыі, семінары, практыкумы, дзелавыя гульні, якія дапамагаюць больш якасна арганізаваць адукацыйны працэс на беларускай мове. Набыты вопыт абагульняем.

Мы лiчым, неабходна праводзіць работу з падрастаючым пакаленнем так, каб беларуская мова стала сапраўды роднай, а дзеці ведалі традыцыі і культуру свайго народа.

Дзяўго Н.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Раздзелы сайта