Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВСЕ НОВОСТИ

01.03.2024

Натхнёныя словамі Янкі Сіпакова

Натхнёныя словамі Янкі Сіпакова:”Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у Гарадскім фестывалі культур -2024.

Злёт аднадумцаў, а гэта тыя, хто верыць у сілу слова, адбыўся ў сярэдняй школе №7 г.Баранавічы. У фестывалі ўдзельнічалі каманды розных школ горада. На працягу некалькіх гадзін можна было пачуць італьянскую, нямецкую, французкую, кітайскую мовы. Нашы гімназісты выступалі на беларускай мове – мове сваіх продкаў.

Вучні ў час свайго выступлення перад камандамі горада паказвалі спектакль “Цар Ірад”. Рабяты хацелі яшчэ адзін раз згадаць нам усім, як важна помніць пра нашы традыцыі, як важна шанаваць і зберагаць мінулае на роднай мове.

Безумоўна, вобразы гэтай п’есы застануцца надоўга ў памяці наведвальнікаў. Ні адзін глядач не застаўся без падарункаў.

Мора эмоцый, мора ўсмешак, мора шчырых і добрых слоў – гэта тое, што атрымалі нашы гімназісты ў падзяку за выдатнае выступленне! 

Н.Ф.Дзяўго, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Разделы сайта