Згодна з Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 241 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі») прадугледжана аднолькавая колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Русский язык». Розная колькасць гадзін назіраецца толькі ў Х-ХІ класах гімназій, ліцэяў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для філалагічнага напрамку.
Калі вучэбны прадмет «Беларуская мова» выбраны вучнямі ў якасці прыярытэтнага, то на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне рускай мовы – 1 гадзіна. І наадварот, калі вучэбны прадмет «Русский язык» выбраны ў якасці прыярытэтнага, то на яго вывучэнне адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне беларускай мовы – 1 гадзіна.
Больш падрабязная інфармацыя па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і колькасці вучэбных гадзін на тыдзень па класах змешчана ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Русский язык» і «Русская литература» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.
раскрыть » / « свернуть