І зноў сіноптыкі не радуюць нас звесткамі пра цёплае надвор’е, а ў гімназіі па-веснавому цёпла і ўтульна ад роднага беларускага слова.
Традыцыйна ў апошні тыдзень чвэрціў гімназіі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя звычаям і культуры беларускага народа. У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры гімназісты змогуць прыняць удзел у конкурсе –віктарыне на лепшага чытальніка паэзіі, уінтэлектуальнай гульні “Кніга – крыніца ведаў”, праявіць спрыт у мерапрыемстве “Шукальнікі скарбаў”, наперадзе ў вучняў і мовазнаўчы рынг “Ведай роднае слова”.
Тыдзень набірае сілу. Рабяты 7 “В” класа запрасілі вучняў 3 “В” класа наімрэзу “Цар Ірад”. Спектакль заставіў усіх гледачоў задумацца пра тое, што скарбы духоўныя важнейшыя за скарбы матэрыяльныя. Акіян эмоцый выклікала пастаноўка ў маленькіх гледачоў. А настаўнікі шчыра радаваліся за сваіх маладых акцёраў. Закончылася пазнавальнае мерапрыемства майстар-класам “ Робім анёла сваімі рукамі”.
Чакаць цеплыні гімназісты больш не згодны, таму пачалі развучваць песні-замовы на абрад “Гуканне вясны”. Так трымаць…
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Дзяўго.