Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

ВСЕ НОВОСТИ

21.02.2023

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, які накіраваны на абарону знікаючых моў. Родная мова - важнейшы элемент духоўнага жыцця любога народа. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная беларуская мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Да свята роднай мовы ў бібліятэцы гімназіі разгорнута кніжная выстава "Скарбніца роднага слова". Яна прадстаўляе шматлікія выданні, якія адлюстроўваюць багацце і прыгажосць роднага слова. Сярод іх кнігі па гісторыі і культуры мовы, творы беларускіх пісьменнікаў, літаратура ў дапамогу вывучэнню беларускай мовы. У выкананні вучняў 3-х і 4-х класаў прагучалі вершы беларускіх паэтаў. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі хвілінкі роднай мовы з вучнямі. Яны прапанавалі ўвазе слухачоў прыказкі, прымаўкі, крыжаванкі і рэбусы на беларускую тэматыку. Мова - гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ).

Разделы сайта